У Макса Каржа нарадзіўся сын
У рэпера Макса Каржа нарадзіўся сын. Пра гэта ў Instagram паведаміла яго жонка Таццяна.
"Сардэчна вітаю ў гэтым свеце, сыночак. Цяпер у нас з татам і сястрычкай ёсць усё для поўнага шчасця", — напісала яна.
У Макса і Таццяны ўжо ёсць шасцігадовая дачка Эмілія.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні музыка апублікаваў новы кліп на сваю песню "Шантаж".