У Маларыцкім раёне загінула дзіця — звалілася з арэляў
Арэлі ў Маларыцкім раёне / СК
У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці загінула 6-гадовае дзіця — звалілася з арэляў. Як піша прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Дубічна. Дзеці "актыўна каталіся на самаробных падвесных арэлях" і "ад экстрэмальных ваганняў" яны перакуліліся.
Дзіця ўдарылася галавой, атрымала цяжкія траўмы і неўзабаве памерла.
СК праводзіць праверку, апытвае сведкаў, прызначана экспертыза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.