У Маларыцкім раёне затрымалі агранома — нібыта праз план "Перамога"

Ян Габіс / @viasna96
Ян Габіс / @viasna96

У Маларыцкім раёне затрымалі мясцовага жыхара, піша праваабарончы цэнтр "Вясна". Гэта аграном адной з гаспадарак раёна Ян Габіс. Праўладныя ТГ-каналы апублікавалі "пакаянае відэа" з хлопцам, дзе ён кажа, што быў нібыта падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і прайшоў рэгістрацыю ў плане "Перамога".

У жнівеньскай справаздачы праваабаронцаў гаворыцца, што крымінальны пераслед апанентаў улады, удзельнікаў пратэстных выступаў і іншадумцаў па-ранейшаму застаецца запатрабаванай уладамі формай рэпрэсій.

"Масавы і паўсюдны характар ​​адвольнага пазбаўлення волі, непрыкрытая палітычная матывацыя, уцягванне ў гэты працэс следчых, пракурораў і суддзяў акрэслівае характар ​​ацэнкі падзей, якія адбываюцца, і дазваляе ацэньваць іх як злачынства супраць чалавечнасці", — упэўненыя праваабаронцы.

На 1 верасня ў краіне налічвалася 1324 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі