У Маскоўскім раёне Мінска ваеннаабавязаных выклікалі на збор
Збор будзе трохтыднёвы
У Маскоўскім раёне Мінска ваеннаабавязаных выклікалі на збор, паведамляе Мінабароны. Яны пройдуць падрыхтоўку "на штатных воінскіх пасадах", папоўняць свае навыкі. З удзельнікаў збору сфармуюць падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны.
Таксама адпрацоўваецца сам працэс "апавяшчэння, прызыву і пастаўкі ваеннаабавязаных з запасу, атрымання неабходных запасаў матэрыяльных сродкаў, узбраення і спецыяльнай тэхнікі з баз, складоў, арсеналаў, прызначаных для фарміравання тэрытарыяльных войскаў, арганізацыі службы на кантрольна-прапускным пункце, а таксама аховы і абароны аб'ектаў інфраструктуры Маскоўскага раёна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.