У Маскве на дахах будынкаў устанаўліваюць ракетна-гарматныя комплексы

 "Панцыр-С1" з'явіўся і на даху Мінабароны РФ / Скрыншот з відэа
 "Панцыр-С1" з'явіўся і на даху Мінабароны РФ / Скрыншот з відэа

Масква ўзмацняе супрацьпаветраную абарону. У чацвер у сацсетках з'явіліся шматлікія фота і відэа ўстаноўкі на дахах адміністрацыйных будынкаў самаходных зенітных ракетна-гарматных комплексаў "Панцыр-С1". На адлегласці да 20 км ён можа збіваць самалёты, верталёты, крылатыя і балістычныя ракеты, а таксама і баявыя дроны.

Нядаўна стала вядома, што ў некалькіх раёнах расійскай сталіцы разгарнулі дывізіён супрацьпаветранай абароны С-400.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі