У Маскве назвалі памер тарыфу на транзіт нафты па Беларусі

У Маскве назвалі памер тарыфу на транзіт нафты па Беларусі

У Маскве назвалі памер тарыфу на транзіт нафты па Беларусі. Як інфармуе РІА "Новости", Федэральная антыманапольная служба Расіі і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі не змаглі дамовіцца пра тарыфы на транспарціроўку нафты па беларускай тэрыторыі ў 2017 годзе. У выніку, "у адпаведнасці з правілам міжурадавага пратаколу", цана транзіту вырасце на ўзровень прагнозу расійскай інфляцыі (базавы прагноз Мінэканомразвіцця Расіі па інфляцыі на бягучы год складае 4%) плюс 3%.

Як паведамляла Еўрарадыё, улады Беларусі прынялі рашэнне павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты па магістральных трубаправодах. Адпаведную пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло 30 снежня 2016-га. Новыя тарыфы павінны былі дзейнічаць з 1 лютага да 31 сакавіка 2017 года. Пры гэтым яны не былі ўзгоднены з расійскім бокам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі