У Маскве невядомы страляў з аўтамата па мінаках

На месцы здарэння

На месцы здарэння / ГУВД Москвы

У Маскве невядомы страляў з аўтамата па мінаках, адзін чалавек загінуў, паведамляюць расійскія СМІ. Рэсурс BAZA адзначае, што стралок быў апрануты ва ўсё чорнае. Спачатку ён параніў мужчыну, той паспрабаваў уцячы, але ўпаў на ўзбочыне. Пасля гэтага стралок зрабіў некалькі стрэлаў яму ў галаву.

Іншыя мінакі разбегліся, некаторыя здолелі схавацца ў найбліжэйшым пад'ездзе. Паліцыя разглядае версію заказнога забойства. На карысць гэтай версіі кажа і тое, што нападнік цэліўся толькі ў аднаго мужчыну. Два з трох стрэлаў былі кантрольнымі, піша ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Страляніна вялася з аўтаматычнай зброі адзінкавымі стрэламі.

BAZA высветліла, што загінулы — 34-гадовы былы скейтар Канстанцін Балішанскі. У 2006 годзе ён стаў першым скейтарам у камандзе NikeSB Расія.

У раёне здарэння ўведзены план "Перахоп". Падазраванага пакуль не затрымалі.

В Москве неизвестный открыл стрельбу из автомата по прохожим
На месцы здарэння / @bazabazon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі