У Маскве памёр актор Алег Табакоў
У Маскве памёр Алег Табакоў — рэжысёр і мастацкі кіраўнік Маскоўскага Мастацкага тэатра (МХТ) імя А.Чэхава. Яму было 82 гады.
У лістападзе 2017-га Табакова шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх. Яго стан тады ацэньваўся як надзвычай цяжкі. 5 студзеня кіраўніцтва Масквы паведаміла СМІ, што стан Табакова палепшыўся. Потым зявілася паведамленне, што стан актора пагоршыўся. Потым з'явіліся звесткі, што яго зноў падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Алег Табакоў нарадзіўся ў 1935 годзе ў Саратаве. У 1953-м ён паступіў у Школу-студыю МХАТ. Самыя вядомыя ролі Табакоў згуляў у фільмах "Вайна і мір", "Сямнаццаць імгненняў вясны", "Д'Артаньян і тры мушкецёры", "Масква слязам не верыць".
У апошнія гады Табакоў актыўна падтрымліваў палітыку Пуціна і ў прыватнасці выказваўся супраць Украіны. У тым ліку, ён вітаў далучэнне Крыма да Расіі. Украінцаў ён называў убогімі ў параўнанні з расіянамі.