У Маскве Першамай адзначаюць лозунгам "Мир! Труд! Путин!" (відэа)
На свята працы ў Маскве дэманстранты неслі транспаранты ў падтрымку Пуціна, анэксіі Крыму, а таксама сепаратыстаў ва Украіне.
Упершыню пасля 1991 года прафсаюзы правялі шэсце па Чырвонай плошчы. Як адзначае Радыё "Свабода", акцыю зладзіла Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расіі. Па звестках інфармацыйных агенцтваў, у ёй удзельнічалі каля 100 тысяч чалавек.
Удзельнікі шэсця трымалі ў руках транспаранты з надпісамі "Масква. Севастопаль. Расія", "Масква, Севастопаль — гарады-героі". Галоўныя лозунгі дэманстрацыі: "Павышэнне мінімальнага памеру аплаты працы да пражытковага мінімуму", "Сацыяльныя гарантыі для Крыма і Севастопаля на ўзроўні ўсёй Расіі".
Партыя "Справядлівая Расія" правяла ў цэнтры Масквы першамайскае шэсце і мітынг. Удзельнікі шэсця трымалі плакаты з лозунгамі "Славянск, Данецк, Луганск — мы з вамі", "Паўднёвы ўсход Украіны, мы сваіх не кідаем".
Фота — @IlyaYashin