У Маскве рэкламу выставы з выявамі карцін Босха прызналі непрыстойнай (фота)

У Маскве рэкламу выставы з выявамі карцін Босха прызналі непрыстойнай (фота)

У Маскве Федэральная антыманапольная служба (ФАС) прызнала непрыстойнай рэкламу выставы "Босх. Ажылыя здані". Выстава ладзіцца ў цэнтры сучаснага мастацтва Artplay. 9 жніўня споўнілася роўна 500 гадоў з дня смерці Гераніма Босха.

"У выніку разгляду матэрыялаў па справе камісія ведамства прыйшла да высновы, што ў цэлым намаляваныя ў рэкламе выставы вобразы людзей носяць непрыстойны характар, што супярэчыць патрабаванням часткi 6 артыкула 5 Федэральнага Закона "Аб рэкламе", — цытуе ТАСС паведамленне ведамства.

Паведамляецца, што скаргу на рэкламу, дзе выкарыстоўваўся фрагмент трыпціха Гераніма Босха "Сад зямных асалодаў", падаў нейкі грамадзянін.

Антыманапольнае ведамства загадала арганізатарам выставы выправіць правапарушэнні. Таксама за "непрыстойную" рэкламу можа быць накладзены штраф. Згодна з расійскім заканадаўствам аб рэкламе, у ёй нельга выкарыстоўваць зняважлівыя словы, непрыстойныя і абразлівыя вобразы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі