У Маскве затрыманыя беларусы, якія прыехалі на "Славянскі гей-парад"
16 траўня на Вараб'ёвых горах у Маскве затрыманыя грамадзяне Беларусі, актывісты ЛГБТ-руху (рух за правы сэксуальных і гендэрных меншасцяў). Яны намерваліся прыняць удзел у несанкцыянаваным "Славянскім гей-парадзе".
Як паведаміў суарганізатар акцыі з беларускага боку Сяргей Андросенка, маскоўская міліцыя затрымала больш за 30 удзельнікаў гей-параду, з якіх 11 маюць беларускае грамадзянства, а двое — від на жыхарства ў Беларусі: "Цяпер мы знаходзімся ў Раменскім УЎС. Мы знаходзіліся ў аўтобусе, і дзесьці ў 150 метрах ад Вараб'ёвых гор нас спынілі супрацоўнікі ГІБДД. Мы выбеглі з аўтобуса і разгуранулі бел-чырвона белыя і чырвона-зялёныя сцягі Беларусі, а таксама расцяжку "Раўнапраўе без кампрамісаў", і прайсці з імі каля 10 хвілін. Потым да нас падбег АМАП, нам закруцілі рукі за спіну, затрымалі і прывезлі сюды".
Андросенка звязаўся з амбасадай Беларусі ў Маскве і папрасіў прадстаўнікоў дыпмісіі прыехаць ва ЎУС, аднак атрымаў адмову. Яму заявілі, што, паколькі акцыя не была санкцыянаваная, амбасада не мае намеру абараняць правы затрыманых беларусаў.
БЕЛАПАН.