У Мастацкім музеі зафарбавалі нацыянальны сцяг на фатаграфіі (відэа)
Відэаролік выклалі ў Instagram.
Работнікам музея, відавочна, не спадабалася адна з фатаграфій на выставе. На ёй работнік ЖЭСа зафарбоўвае надпіс на сцяне дома. Незафарбаваным застаецца нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, які не прызнаюць цяперашнія беларускія ўлады.
У выніку работніца музея стала зафарбоўваць на фатаграфіі "крамольны" сцяг.
Можна меркаваць, што падзеі адбываюцца на арт-выставе сучаснага мастацтва Zabor. Акурат 10 верасня яна адкрылася ў Мастацкім музеі.