У Мазыры назіральніцу пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў міліцыю

У Мазыры назіральніцу пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў міліцыю

У першы ж дзень датэрміновага галасавання, 22 лютага, у Мазыры назіральніцу Алену Шаціла пазбавілі акрэдытацыі, паведамляюць праваабаронцы.

Яна была зарэгістраваная на ўчастку для галасавання №15. Ён размяшчаецца ў памяшканні філіяла "Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання" РУП "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі".

Алену Шаціла выклікалі ў аддзяленне міліцыі, пасля чаго сувязь з ёй знікла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі