У Мазыры некалі дзясяткаў чалавек выйшлі на акцыю “недармаедаў”

У Мазыры некалі дзясяткаў чалавек выйшлі на акцыю “недармаедаў”

У Мазыры на плошчу Леніна ў суботу, 18 сакавіка выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненне “дэкрэтам аб дармаедах”, а таксама эканамічнай сітуацыяй у горадзе і краіне, перадае Радыё Свабода.

Да людзей падыходзіў намесьнік начальніка РАУС, папярэджваў, што сход незаконны. Аднак людзі надалей стаялі каля помніка.

Два дні таму міліцыя афіцыйна папярэдзіла мясцовага актывіста Рыгора Крывіцкага, каб ён не выходзіў на плошчу. Пенсіянер “засвяціўся” тым, што падаў заяўку на пікет 26 сакавіка ў Мазырскі райвыканкам. Сам заяўнік прыйшоў на некалькі хвілін на плошчу, расказаў пра папярэджанне і сышоў.

Паводле відавочцаў, траса Кобрынь — Гомель поўная экіпажаў патрульных машын ДАІ. Яны стаяць на ўездах у Мазыр, у Рэчыцу.

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі распавёў, што ягоную аўтамашыну інспектары ДАІ (бартавы нумар 407) дагналі на трасе з уключанай мігалкай прыкладна праз дзесяць кіламетраў ад абласнога цэнтра. У Жукоўскага патрабавалі, каб ён адчыніў багажнік. Ён пагадзіўся зрабіць гэта з панятымі.

Раней на трасе блізу Рэчыцы ДАІ спыніла аўтамашыну незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай. Правяраюць, ці яе аўтамабіль не быў скрадзены.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі