У Мазыры з пажару ў кватэры ўратавалі мужчыну (фота)
У Мазыры на пажары ў кватэры жылога дома ўратавалі 31-гадовага мужчыну. Пажар здарыўся позна ўвечары 29 снежня ў чатырохпавярховым доме па завулку Бярозавым. Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца выкліку, у кватэры на чацвёртым паверсе было моцнае задымленне.
Гаспадара кватэры знайшлі ў памяшканні і шпіталізавалі з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”.
Агнём пашкоджаная маёмасць і сцены кватэры. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі свяцільніка, паведамляе прэс-служба МНС.
Фота: МНС