У Мазыры за каментары ў інтэрнэце затрымалі інжынера-энергетыка
Антон Хаткевіч / Скрыншот з відэа
У Мазыры за каментары ў інтэрнэце затрымалі інжынера-энергетыка Антона Хаткевіча. Сілавікі сцвярджаюць, што падчас затрымання ён спрабаваў уцячы і зламаць тэлефон, піша palesse.press.
Затрыманне Хаткевіча праводзілі супрацоўнікі гомельскага ўпраўлення ГУБАЗіК разам з амапаўцамі. На апублікаваным відэа відаць, што сілавікі схапілі мужчыну проста на працы. У роліку з яго словамі шмат нарэзаных кавалкаў. Антон Хаткевіч згадвае, што ў лютым сёлета напісаў у інтэрнэце антываенны пост. Таксама яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі", у "распальванні варажнечы" і ўваходжанні ў нейкія "экстрэмісцкія фармаванні".
Атрымліваецца, што Хаткевічу пагражае адразу некалькі крымінальных артыкулаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.