У Мексіцы разбіўся самалёт. Усе пасажыры выжылі

У Мексіцы разбіўся самалёт. Усе пасажыры выжылі

У Мексіцы разбіўся самалёт Embraer 190. Гэта здарылася ў раёне аэрапорта Дуранга. На борце знаходзіліся 103 чалавекі, сярод якіх чатыры члены экіпажа, двое дзяцей і 97 дарослых. Самалёт выконваў рэйс у Мехіка.


Паведамляецца, што пры ўзлёце самалёт сутыкнуўся з моцным парывам ветру, таму рэзка знізіўся і ўдарыўся аб зямлю крылом. 


Усе пасажыры і экіпаж выжылі. Стан большасці з іх задавальняючы. Толькі пілот знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі