У Мілане на вуліцы ў грамадзяніна Беларусі адабралі дарагі гадзіннік
Ulysse Nardin (ілюстрацыйнае фота)
У Мілане на вуліцы ў грамадзяніна Беларусі адабралі дарагі гадзіннік Ulysse Nardin. Ён каштуе каля 10 тысяч еўра (падобнае здарэнне з беларусам адбылося вясной мінулага года таксама ў Мілане), піша ansa.it.
Увечары 29 кастрычніка ў гэтым італьянскім горадзе невядомымі былі абрабаваныя трое мужчын. Першым быў якраз 43-гадовы беларус. Ён гуляў з сябрам. У нейкі момант да іх прычапіліся двое паўночнаафрыканцаў. Спачатку яны штурхалі мужчын, а пасля забралі гадзіннік і ўцяклі.
Пазней зламыснікі напалі на італьянца і аргенцінца. Паліцыя праводзіць расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.