У Мінлясгасе сцвярджаюць, што "беспрэцэдэнтных высечак" лясоў у Беларусі няма

У Мінлясгасе сцвярджаюць, што "беспрэцэдэнтных высечак" лясоў у Беларусі няма

У Міністэрстве лясной гаспадаркі сцвярджаюць, што "беспрэцэдэнтных высечак" лясоў у Беларусі няма. Там абураюцца, што цэлы тыдзень "у telegram-каналах і на асобных інтэрнэт-сайтах толькі і рабілі, што абмяркоўвалі лясную гаспадарку". У Мінлясгасе паведамленні пра празмерныя высечкі лясоў назвалі "звычайнымі фэйкамі". Чыноўнікі падмацоўваюць свае словы статыстычнымі данымі.

Напрыклад, сцвярджаецца, што за апошні год "палепшыліся ўсе асноўныя колькасныя і якасныя паказчыкі лясоў". Усе высечкі адбываюцца ў адпаведнасці з планамі.

"Лясы былі і застануцца нацыянальным багаццем Беларусі, за гэтым пільна сочыць дзяржаўная лясная ахова, — піша Мінлясгас. — На месцы высечаных насаджэнняў новыя з'яўляюцца на працягу трох гадоў — гэта замацавана заканадаўча".

Дарэчы, на нядаўняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка абураўся, што вялізныя тэрыторыі ў нашай краіне зарастаюць хмызняком. Ён падкрэсліў, што "лесу ў нас хапае, дай бог яго перапрацаваць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі