У Мінск едуць Backstreet Boys!
Зоркі наведаюць беларускую сталіцу ў межах сусветнага тура "In a World Like This" і пакажуць унікальнае відэашоў.
24 лютага ў Палацы Рэспублікі выступіць славуты бойз-бэнд Backstreet Boys. Зоркі 90-х наведаюць Мінск у межах сусветнага тура "In a World Like This", прымеркаванага да 20-годдзя гурта. Упершыню за апошнія 10 гадоў бойз-бэнд з’явіцца ў арыгінальным складзе — Nick, Brian, AJ, Howie і Kevin зноў разам!
Як паведамляе партал TUT.by, у Мінск Backstreet Boys прывязуць унікальнае відэашоў. Будзе задзейнічана некалькі фур светлавога і гукавога абсталявання. Музыкі прадставяць новы альбом "In a World Like This", а таксама выканаюць свае лепшыя хіты.
Квіткі на мінскі канцэрт амерыканскіх зорак з'явяцца ў продажы 1 снежня.
Фота: www.vh1.com