У Мінск едзе зорка Манмартру ZAZ

У Мінск едзе зорка Манмартру ZAZ

10 красавіка ў мінскім Палацы спорту выступіць зорка французскіх стадыёнаў і Манмартру ZAZ. Яе сапраўднае імя — Ізабэль Жэфруа, а тое, што яна грае, цяжка абазначыць адным словам: гэта шансон, джаз, эстрадная песня, фолк і г.д. Спявачка сцвярджае, што на яе творчасць паўплывалі Эдыт Піяф, Эла Фіцджэральд і экзатычныя рытмы Кубы і Лацінскай Амерыкі.

Бацькі ZAZ разышліся, калі яна была малой. У 15 гадоў яна кінула ў школу, пераехала з Бардо ў Парыж і пачала спяваць на вуліцах горада. У дыскаграфіі спявачкі ўсяго 3 студыйныя альбомы, але гэта не перашкаджае ёй збіраць стадыёны па ўсім свеце.

Кошт квіткоў: 470 000 — 1 320 000 руб. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі