У Мінск ізноў едуць 30 Seconds to Mars
Гэтым разам каманда наведае беларускую сталіцу ў межах сусветнага туру ў падтрымку свайго апошняга альбома "Love lust faith + dreams".
Пласцінка выйшла ў траўні 2013 года. Лідар гурта Джарэд Лета назваў дыск лепшым з таго, што выпусціла каманда за 15 гадоў свайго існавання. Менш чым за год лонгплэй атрымаў статус залатога і плацінавага ў некалькіх краінах свету.
Падчас канцэртаў туру амерыканцы выканаюць не толькі новыя трэкі, але і правераныя хіты.
Канцэрт адбудзецца ў "Мінск-Арэне" 10 сакавіка. Кошт квіткоў ад 300 да 800 тысяч рублёў.
Фота: cimarslover.blogspot.com