У Мінск перавезлі прах княгіні Магдалены Радзівіл

У Мінск перавезлі прах княгіні Магдалены Радзівіл

Падчас VII З’езду беларусаў свету беларуская супольнасць Швейцарыі перадала парафіі святых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл. Ва ўрачыстасці прыняў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк, перадае Радыё Свабода.

Прах са Швейцарыі прывёз Аляксандар Сапега — намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі.

Пакуль не вызначанае месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле.

Летась у ліпені князь Мацей Радзівіл паведаміў, што праўнукі вядомай беларускай мецэнаткі, княгіні Магдалены Радзівіл пастанавілі перапахаваць яе цела ў Мінску — у касцёле святых Сымона і Алены, побач з якім яна жыла.

Раней у Чырвоным касцёле перапахавалі парэшткі фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча і англійскага музыказнаўцы, даследчыка беларускай культуры Гая Пікарды.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі