У Мінск прыбыла павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Хізер Мур
У Мінск прыбыла павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Хізер Мур, інфармуе прэс-служба амерыканскай амбасады ў Беларусі. На гэтую пасаду яе прызначылі ў жніўні 2018-га. Раней Мур працавала ў Дзярждэпартаменце ЗША, была намеснікам дырэктара ўпраўлення па справах Паўднёвай Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якое адказвае за дачыненні ЗША з Турцыяй, Грэцыяй і Кіпрам.
Спадарыня Джэніфер Мур "мае багаты досвед працы па еўрапейскай тэматыцы", на працягу большай часткі сваёй кар’еры яна "спецыялізавалася ў пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва і рэформаў у галіне бяспекі". Раней яна працавала ў якасці намесніка дырэктара ўпраўлення Дзярждэпа па міратворчай дзейнасці, санкцыям і барацьбе з тэрарызмам. Мур неаднаразова атрымлівала вышэйшыя ганаровыя ўзнагароды Дзяржаўнага дэпартамента. Яна вывучала рускую, турэцкую, сербскахарвацкую, албанскую і інданезійскую мовы.
У 2016-2018 гадах часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі быў Роберт Райлі. Раней ён працаваў на пасадзе палітычнага дарадцы, быў выканаўцам абавязкаў намесніка амбасадара Злучаных Штатаў у Венгрыі.
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Хізер Мур прыбыла ў Мінск.https://t.co/YgQQZgRcPj pic.twitter.com/Aoj6aOqwnj
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) 17 августа 2018 г.