У Мінск прыляцеў Пётр Парашэнка і прадстаўнікі ЕС на чале з Эштан (відэа)

У Мінск для ўдзелу ў саміце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз прыляцеў украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка, перадае БелаПАН. Ён стаў першым удзельнікам сённяшняй сустрэчы, які прыбыў у сталіцу Беларусі. У нацыянальным аэрапорце яго сустракалі пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль і віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы.

Пазней прызямліўся самалёт з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісарам па гандлі Карэлам дэ Гюхтам. Плануецца, што з аэрапорта яны адправяцца ў пасольства Украіны ў Мінску, дзе адбудуцца двухбаковыя перамовы Эштан з Парашэнкам.

Затым у Пятра Парашэнкі запланаваная двухбаковая сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пытанне аб сустрэчы Парашэнкі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, які прыляціць у Мінск прыкладна ў 13.20, пакуль канчаткова не вырашанае.

21 жніўня ўкраінскі прэзідэнт заявіў, што едзе ў Мінск дамаўляцца пра мір і "закліча забраць баевікоў з Украіны". "Упэўнены, што гэта атрымаецца", — сказаў ён. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі