У мінскае "Дынама" пераходзіць уладальнік Кубка Стэнлі
У мінскае "Дынама" пераходзіць уладальнік Кубка Стэнлі Седрык Пакет. Кантракт з канадскім нападаючым падпісаны на адзін сезон, паведамляе прэс-служба дынамаўцаў.
Пакету 29 гадоў. У НХЛ ён гуляў за "Манрэаль", "Атаву" і "Тампу". Якраз у складзе апошняй у 2020-м нападаючы выйграў Кубак Стэнлі. У лізе ён згуляў агулам 448 матчаў, набраў 95(51+44) ачкоў.
Мінулы сезон Седрык Пакет пачынаў у "Манрэалі", але ў аснове не замацаваўся. Пасля ён стаў свабодным агентам. Відаць, варыянтаў працягу кар'еры ў НХЛ не было, і канадзец вырашыў пераехаць у Еўропу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.