У мінскай папраўчай калоніі 56-ы дзень галадае грамадзянін Расіі
Пра пераслед замежных грамадзян у Беларусі праінфармавалі расійскую амбасаду ў Мінску беларускія грамадскія дзеячы. Учора некалькі адпаведных дакументаў дыпламатам перадалі праваабаронца
Цімафей Дранчук і каардынатар аргкамітэта грамадскай камісіі па
рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій (яе стварэнне было ўхвалена
кангрэсам дэмсілаў) Ігар Рынкевіч.
Сярод іх – заява аргкамітэта грамадскай камісіі пра пераслед замежнікаў, найперш расіян.
Згадваецца і колішняя дэпартацыя палітолага Суздальцава, і цяперашняя галадоўка ў папраўчай калоніі агульнага і ўзмоцненага рэжымаў № 1 г. Мінска Мікалая Костышава, які пратэстуе супраць абвінавачвання, бо лічыць яго незаконным.
Вось што распавёў Еўрарадыё пра размову з расійскім дыпламатам Ігар Рынкевіч:
“Я нагадаў прадстаўніку расійскай амбасады аташэ Кобзеву, што гэты чалавек галадае ўжо больш за Аляксандра Казуліна, 55-ы дзень, а сёння (размова з Рынкевічам была запісаная ў нядзелю - ЕРБ) ўжо 56-ы. І мы просім расійскую амбасаду прыняць адпаведныя меры”.
Паводле словаў Рынкевіча, дыпламат сказаў, што абавязкова давядзе інфармацыю да свайго кіраўніцтва, каб яны звярнулі на гэта ўвагу.
Нагадаем, што Мікалай Костышаў у 2006 годзе быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці “за бандытызм, разбой і крадзёж асабістых дакументаў”.