У Мінскай вобласці дзейнічала фабрыка марыхуаны

У Мінскай вобласці дзейнічала фабрыка марыхуаны

У Мінскай вобласці дзейнічала фабрыка марыхуаны. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, на яе выйшлі віцебскія праваахоўнікі. Яны расследавалі выпадкі рэалізацыі на тэрыторыі Віцебшчыны вялікіх партый марыхуаны. Высветлілася, што база зламыснікаў знаходзіцца ў катэджы ў пасёлку ў суседняй вобласці. Аператыўнікі зайшлі ў яго пры сілавой падтрымцы АМАПу.

Адзначаецца, што на вокнах былі краты, металічныя дзверы давялося адчыняць з дапамогай спецінструментаў. На "фабрыцы" была аўтаномная сістэма энергазабеспячэння, якая падтрымлівала неабходны мікраклімат. На плошчы каля 200 квадратных метраў былі арганізаваныя вялізныя цяпліцы.

Адзначаецца, што выяўленая вытворчасць марыхуаны — найбуйнейшая ў нашай краіне за апошнія гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі