У Мінскай вобласці назіраецца значны рост злачынстваў, здзейсненых падлеткамі

У Мінскай вобласці назіраецца значны рост злачынстваў, здзейсненых падлеткамі

У Мінскай вобласці сёлета назіраецца значны рост злачынстваў, здзейсненых падлеткамі, распавёў начальнік аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Алег Суднік.

За восем месяцаў 2015 года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны рост злачыннасці непаўналетніх на 12,5% (з 311 да 350), а таксама колькасці ўдзельнікаў злачынных замахаў на 30% (з 205 да 256).

Такое становішча, як заяўляюць у пракуратуры, шмат у чым абумоўлена недахопамі ў працы суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, неналежным іх узаемадзеянні пры выкананні патрабаванняў заканадаўства ў гэтай сферы.

Пагаршэнне крымінальнага становішча ў падлеткавым асяроддзі, як заяўляюць у пракуратуры, адбылося шмат у чым з-за недахопаў і хібаў у працы органаў унутраных спраў, найперш фармалізму, бессістэмнасці, слабай прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў міліцыі.

У мэтах устаранення адзначаных недахопаў каардынацыйнай нарадай распрацаваны дадатковыя арганізацыйна-практычныя меры, скіраваныя на павышэнне эфектыўнасці працы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама на паляпшэнне ўзаемадзеяння ўсіх суб'ектаў прафілактыкі ў гэтай сферы, паведамляе БелаПАН.

Фота: sib.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі