У мінскім аэрапорце сістэму надгляду мяняюць на кітайскую
Нацыянальны аэрапорт Мінск / Еўрарадыё
Кітай паставіць у Мінск два комплексы надгляднага абсталявання для Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Гэта прадугледжана пастановай урада, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ёй гаворыцца пра беларуска-кітайскую дамову аб тэхніка-эканамічнай дапамозе.
Падпісваць адпаведны ліст будзе першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Па яго словах, кітайскае абсталяванне паступіць у Нацыянальны аэрапорт Мінск праз месяц.
У каментары БЕЛТА Снапкоў прызнаўся, што на ўсталяванне кітайскай сістэмы надгляду багажу афіцыйны Мінск вымусілі санкцыі.
"Была канкрэтная праблема па абслугоўванні багажу ў аэрапорце, бо там стаіць пакуль яшчэ абсталяванне з недружалюбнай краіны. Калі яно ламаецца, узнікаюць сур'ёзныя складанасці ў абслугоўванні пасажыраў у аэрапорце", — заявіў чыноўнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.