У мінскім двары, адкуль масава эвакуявалі машыны, цяпер устаноўленыя шлагбаумы

У мінскім двары, адкуль масава эвакуявалі машыны, цяпер устаноўленыя шлагбаумы

На працягу мінулага тыдня ў сталічным двары дома па праспекце Незалежнасці, 12 пасля калектыўнай скаргі жыхароў чатыры эвакуатары масава вывозілі машыны, якія былі прыпаркаваны з парушэннямі.

А сёння ў гэтым двары ўжо ўсталяваны шлагбаумы. Пакуль яны адчыненыя і не замінаюць заехаць ці выехаць з двара, аднак ужо праз пару дзён туды змогуць заехаць толькі жыхары.

 

Што трэба зрабіць, каб усталяваць у сваім двары шлагбаум?

1. Спачатку патрэбнае калектыўнае рашэнне ад жыльцоў аб усталяванні шлагбаума, “за” павінны выступіць не менш за 50% жыхароў. 

2. Вырашыць, у якой фірме і якога тыпу шлагбаумы трэба набыць. Тут кошты адрозніваюцца ў залежнасці ад тыпу шлагбаумаў, механізмаў адкрыцця, дадатковых сістэм, накшталт відэаназірання, і гэтак далей. Цэны ў сярэднім пачынаюцца ад 800 рублёў за самы просты сціплы варыянт. 

3. Звярнуцца ў раённую адміністрацыю, каб тая дазволіла правядзенне работ па ўстаноўцы шлагбаума. Пры гэтым трэба паказаць, дзе і якога тыпу шлагбацмы будуць усталяваныя, якім спосабам плануецца забяспечыць бесперашкодны заезд на тэрыторыю двара спецтэхнікі (чыпы, коды на ўезд, кансьерж), спосаб захавання пешаходных сувязяў і іншае. Пры адсутнасці падстаў для адмовы ў раённай адміністрацыі прымаецца праект рашэння.

4. Пасля атрымання дазволу, трэба звярнуцца ў “Мінскі гарадскі цэнтр інжынірынгавых паслуг”, дзе для падрыхтуюць архітэктурна-планіровачнае заданне і збяруць тэхнічныя ўмовы і заключэнні ўзгадняючых арганізацый. Паслугі цэнтра на гэтым этапе будуць каштаваць каля 1 000 рублёў. 

5. Замовіць праектна-пошукавыя працы, узгадніць іх у камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. 

6. Усталяваць шлагбаум.

Пры гэтым варта ведаць, што не толькі ўстаноўка, але і далейшае ўтрыманне шлагбаума праводзяцца за кошт жыхароў. Ім жа трэба будзе аплачваць яго дэмантаж і паўторны мантаж, калі шлагбаум будзе замінаць пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні двара, будаўніцтве або капрамонце будынкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі