У мінскім гатэлі памёр дэпутат латвійскага Сэйму
Дэпутат латвійскага парламента Аляксандр Голубаў памёр падчас працоўнага візіту ў Беларусь. Голубаў прыехаў у Беларусь разам з дэлегацыяй Камітэта па міжнародных справах Сэйма, а раніцай 19 траўня яго знайшлі мёртвым у пакоі гатэля. Яго аднапартыйцы паведамілі Еўрарадыё, што палітык памёр у сне.
Латвійскі сейм, фракцыя "Цэнтр згоды": "З Голубавым былі калегі з нашай фракцыі. Яны яшчэ не вярнуліся, таму зараз пра яго смерць вядома мала. Магу сказаць, што ён памёр у сне".
У гатэлі "Мінск" Еўрарадыё паведамілі, што па факце смерці вядзецца праверка.
Аляксандр Голубаў быў віцэ-старшынём палітычнай фракцыі “Цэнтр згоды”. Ён з’яўляўся дэпутатам кожнага склікання ў гісторыі незалежнай Латвіі.
Фота: The Baltic Course