У Мінску 11-ы раз пройдзе бізнэс-канферэнцыя "Дзелавы інтэрнэт"
10-11 лістапада ў Мінску ў 11-ы раз пройдзе бізнэс-канферэнцыя "Дзелавы інтэрнэт". Месцам яе правядзення абраны гатэль "Рэнесанс Мінск".
У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі такіх кампаніяў, як Google, YouTube, Yandex, Mail.ru, Gemius, Viber, UBER, EPAM, Wargaming, Meduza, TUT.BY ды інш. Сярод запрошаных экспертаў будуць менеджар па прадуктовым маркетынгу Google у Беларусі Павел Бандура, дырэктар па развіцці бізнесу (рэігёны EMEA) у Gemius Вераніка Аско, журналіст "Meduza.io" Ілля Азар, галоўны рэдактар "Украінскай праўды" Сяўгіль Мусаева ды мноства іншых.
Плануецца, што больш за 35 дакладаў ад экспертаў будуць разбітыя на тры секцыі — "Трэнды і інавацыі", "Маркетынг і рэклама" і "Медыя".
Азнаёміцца з праграмай і поўным спісам спікераў ды іх выступаў можна на афіцыйным сайце канферэнцыі (di.by).