У Мінску 5 аўтамашын ДАІ пераследавалі "Пежо", была стральба (відэа)
Здарэнне адбылося а 3-й гадзіне ночы 4 ліпеня.
Супрацоўнікі ДАІ пераследавалі аўтамабіль, якім, як меркавалі яны, кіраваў мужчына ў стане алкагольнага ап'янення. Ехаў ён на хуткасці каля 140 кіламетраў за гадзіну.
Пераследавалі "Пежо" пяць экіпажаў ДАІ. Пасля стральбы па колах аўтамабіль удалося спыніць у 4 гадзіны 10 хвілін на перакрыжаванні вуліц Алібегава і Янкі Брыля. У крыві мужчыны, якога затрымалі, было 1,2 праміле алкаголю. У яго адносінах склалі 15 адміністрацыйных пратаколаў, інфармуе сайт charter97.org.