У Мінску абакралі банк, з сейфаў скрадзена 840 тысяч долараў

У адным з банкаў Мінска адбыўся буйны крадзеж. Раніцай 27 красавіка стала вядома, што ў памяшканні разлікова-касавага цэнтра, які месціцца ў Цэнтральным раёне сталіцы, пашкоджаныя пломбы сейфаў. На месца выехалі кіраўнікі мінскай міліцыі і ўпраўлення Следчага камітэта, следчыя, эксперты, аператыўнікі.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, было ўстаноўлена, што крадзеж адбыўся ўвечары ў суботу, 25 красавіка. Невядомым былі скрадзены 690 тысяч долараў ЗША, 64 тысячы еўра, 3 млн 900 тысяч расійскіх рублёў, 1340 фунтаў стэрлінгаў, 1000 швейцарскіх франкаў, больш за 45 тысяч грывен, 100 злотых. Агулам — каля 840 тысяч долараў. Праваахоўнікі кажуць, што ёсць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства 43-гадовага супрацоўніка аднаго з аддзелаў банка. Яго шукаюць.

Па факце крадзяжа ў асабліва буйным памеры распачалі крымінальную справу.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі