Следчы камітэт: абрабаваны BSB-Bank не датрымліваў мераў бяспекі

“Белсвісбанк”, адно з мінскіх аддзяленняў якога было абрадаванае на 840 тысяч долараў, не датрымліваў патрэбных захадаў бяспекі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, які абнародаваў некаторыя падрабязнасці гэтай справы.

Паводле інфармацыі СК, крадзеж грашовых сродкаў быў здзейснены ўвечары 25 красавіка, а знікненне грошай было выяўлена толькі праз некалькі дзён. Як паказваюць першыя вынікі расследавання, банк не рабіў патрэбных захадаў, каб датрымліваць бяспеку захавання грошай.

Следства апытала дзясяткі супрацоўнікаў банка і цяпер вывучае фінансавую дакументацыю і запісы камер відэаназірання. Дакладная сума шкоды, нанесенай крэдытнай установе, яшчэ вызначаецца.

Нагадаем, што асноўным фігурантам справы лічыцца 43-гадовы супрацоўнік банка, які займаўся кантролем унутрыбанкаўскага рэжыму, аховай перыметра і службовых памяшканняў. 25 красавіка ён апошнім выходзіў з банка. Мужчыну абвясцілі ў вышук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі