АНТ: У Мінску на $840 тысяч абакралі РКЦ №1 BSB Bank (відэа)

У Мінску 25 красавіка адбыўся буйны крадзеж у адным з банкаў. У памяшканні разлікова-касавага цэнтра невядомы пашкодзіў пломбы сейфаў, сігналізацыя не спрацавала. Былі скрадзены 690 тысяч долараў ЗША, 64 тысячы еўра, 3 млн 900 тысяч расійскіх рублёў, 1340 фунтаў стэрлінгаў, 1000 швейцарскіх франкаў, больш за 45 тысяч грывен, 100 злотых. У здзяйсненні злачынства падазраюць 43-гадовага супрацоўніка аднаго з аддзелаў банка, якога шукаюць.

Следчы камітэт не называе банк. Але тэлеканал АНТ паведамляе, што крадзеж адбыўся ў разлікова-касавым цэнтры №1 BSB Bank на плошчы Свабоды. У самым банку сітуацыю не каментуюць.

Следчыя ўсю ноч працавалі ў мінскім банку, у якім скралі $690 тысяч

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі