У Мінску аблілі фарбай BMW X5. Магчыма, за стылізаваны трыкалор (фота)
На мыйцы кажуць, што апошнім часам у Мінску дастаецца аўтамабілям з расійскай сімволікай.
Аўтамабіль BMW X5 у Мінску стаў ахвярай невядомага нападніка. Чорны аўтамабіль, які стаяў у сталічным двары на Ігуменскім тракце, нехта абліў белай фарбай.
Па словах кіроўцы, якія пераказвае onliner.by, BMW быў прыпаркаваны па правілах і нікому не перашкаджаў. Сябры кіроўцы выказалі меркаванне, што аўтамабіль абліла фарбай пакрыўджаная прыхільніца. А работнікі мыйкі мяркуюць, што нехта мог адрэагаваць такім чынам на падвеску, якая вісела пад лабавым шклом, — пяцярня ў колерах расійскага сцяга. "Кажуць, дастаецца ў гэты час аўтамабілям з падобнай сімволікай: георгіеўскімі стужачкамі, налепкамі накшталт "Дзякуй дзеду за перамогу!", расійскімі сцягамі", — паведаміў кіроўца.
Фота — onliner.by