У Мінску абвяргаюць, што экспарт прадуктаў харчавання ў Расію забаронены
Прэм'ер Раман Галоўчанка: забароны няма? / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі абвяргае, што было прынята рашэнне аб забароне паставак мяса-малочнай прадукцыі ў Расію. "Беларусь — надзейны гандлёвы партнёр, — цытуе заяву БЕЛТА. — Ні пра якую забарону ці частковае прыпыненне паставак... не можа ісці і гаворкі".
Гэта рэакцыя на публікацыю ў расійскім выданні "Коммерсант". У ёй сцвярджалася, што ўлады РБ забаранілі сямі буйным вытворцам мяса-малочнай прадукцыі экспартаваць у РФ курынае мяса, сталовыя яйкі і "малочку". Выданне спасылаецца на ліст, у якім дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду беларускага Мінсельгасхарча паведамляе аб прыпыненні выдачы ветэрынарных сертыфікатаў на экспарт для шэрагу прадпрыемстваў.
У Мінску заявілі, што для паставак харчавання ў Расію "адкрытыя" 37 буйных прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасці (88% ад агульнай іх колькасці), а таксама 30 птушкафабрык (79%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.