У Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў праваабарончай прэміі
Узнагароджанне лаўрэатаў праваабарончай прэміі адбылося ў пятніцу ў Мінску. Першую прэмію сёлета атрымала жонка палітвязня Андрэя Клімава Таццяна Леановіч-Клімава. Уручыў яе Міхаіл Марыніч, былы міністр знешнеэканамічных сувязяў.
Леановіч-Клімава адзначыла, што ў нашай краіне ёсць людзі, якія лічацца палітвязнямі:
“Аднак улада адмаўляе іх наяўнасць. І нашая мэта – зрабіць так, каб мы знайшлі ў гэтым пытанні кансенсус з уладай: каб палітвязняў не было, каб усе яны вярнуліся дахаты жывымі і здаровымі”.
Другую прэмію атрымала Івона Мацукевіч – адна з тых, хто штодня моліцца каля будынка касцёла святога Язэпа ў Мінску за вяртанне святыні вернікам.
Трэцяй прэміяй была ўганараваная творчая суполка “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў. Яе адзначылі за адстойванне права на свабоду творчасці.
Прэмія была заснавана ў 1998 годзе ініцыятарамі стварэння “Хартыі-97”, якія займаюцца праваабарончай дзейнасцю. Штогод яе ўручаюць людзям, якія ўнеслі найбольш значны ўнёсак у абарону правоў чалавека ў Беларусі.
Хартыя-97