Беларускія тэнісісткі прайгралі ў кваліфікацыі Australian Open

Тэніс, ілюстрацыйнае фота

Тэніс, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Дзве беларускія тэнісісткі прайгралі ў кваліфікацыі і не змаглі выйсці ў асноўную сетку  адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які праходзіць у Мельбурне. Гэта першы турнір серыі "Вялікага шлема".

Аляксандра Сасновіч (141-ы нумар рэйтынгу WTA) у першым крузе кваліфікацыі саступіла ў кітайскай тэнісістцы Січжэ Вэй (119) — 5:7, 6:4, 3:6. Яшчэ адна нашая суайчынніца Алёна Фалей (210) у двух сэтах прайграла прадстаўніцы Аўстраліі Арыне Радзівонавай (184) — 3:6, 5:7.

У асноўным этапе, без удзелу ў кваліфікацыі, выступяць дзве беларускія тэнісісткі — дзеючая пераможца Australian Open Арына Сабаленка (першая ракетка планеты) і Вікторыя Азаранка (22-я ў сусветным рэйтынгу).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі