У Мінску адбыўся парад пажарнай тэхнікі (фота, відэа)
Дзень пажарнай службы адзначылі ў Мінску традыцыйным парадам: 23 ліпеня на праспекце Незалежнасці каля цырку арганізавалі шэсце прадстаўнікоў МНС, а таксама паказалі тэхніку, якую выкарыстоўваюць выратавальнікі. Разам з гістарычнымі коннымі павозкамі перад гледачамі праехалі найсучасныя машыны.
Само прафесійнае свята выратавальнікаў адзначаецца ў Беларусі штогод, 25 ліпеня, аднак паколькі яно прыпадае на працоўны дзень, парад зладзілі ў суботу. Затым адбыліся гулянні ў парку Горкага, дзе падраздзяленні МНС далі паказальныя выступы. Была таксама канцэртна-забаўляльная праграма.