У Мінску адчынілася выстава пераможцаў конкурсу World Press Photo (фота)
У прасторы "Цэх" у Мінску (вул. Кастрычніцкая, 16 ) адчынілася выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу World Press Photo.
World Press Photo — найбуйнейшая і самая прэстыжная штогадовая прэмія ў галіне фотажурналістыкі.
Падобная выстава ладзіцца ў Мінску трэці раз. Упершыню яна адбываецца ў "вялікім фармаце": фотаздымкі размешчаныя на выстаўных стэндах і займаюць палову ангару ЦЭХу.
Беларусь адна з першых пабачыць WPP-2016. Пасля гэтага выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года.
Сёлета журы прысудзіла прызы ў васьмі намінацыях 41 фатографу з 21 краіны. Агулам на конкурс World Press Photo быў дасланы 82 951 фотаздымак ад 5775 фатографаў са 128 краін.