У Мінску адкрыецца чацвёртая крама з таварамі IKEA

Магазин Swed House

Яе плошча будзе каля 400 квадратных метраў / realt.by

У шматфункцыянальным комплексе Prizma каля станцыі метро "Партызанская" адкрыецца новая крама сеткі Swed House, дзе можна будзе набыць тавары і мэблю з IKEA.

Крама размясцілася на трэцім узроўні, і яе плошча складзе каля 400 квадратных метраў.

МФК Prizma
Тавары IKEA можна будзе набыць на трэцім узроўні МФК / realt.by

У краме будуць прадаваць не толькі тавары IKEA, але і вырабы ўласнай вытворчасці Swed House. Будзе прадстаўлена таксама прадукцыя фабрык, якія раней супрацоўнічалі са шведскім брэндам.

Усе тавары — у стылі мінімалізму. У краме можна будзе знайсці мэблю, посуд, тэкстыль, цацкі і аксесуары.

Зараз сетка Swed House налічвае тры крамы ў Мінску — у "Палаццо", у "Арэна-Сіці" і ў "Экспабеле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.