У Мінску "Алмаз" штурмаваў кватэру, дзе гандлявалі марыхуанай (відэа)
У 26-гадовага хлопца знайшлі 50 г наркотыку.
У Мінску супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС сталіцы разам са спецпадраздзяленнем "Алмаз" штурмавалі кватэру на вуліцы Жудро.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікам паступіла інфармацыя, што малады чалавек, які пражывае ў гэтай кватэры, распаўсюджвае марыхуану.
Збытчыкам выявіўся 26-гадовы ўраджэнец Оршы. У Мінску ён працаваў праграмістам на адной фірме, кватэру арандаваў. Малады чалавек не толькі прадаваў марыхуану, але і сам спажываў свой тавар.
Падчас агляду кватэры ў яго канфіскавалі 50 грамаў марыхуаны, расфасаванай і прызначанай для продажу.
Маладому чалавеку пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі. Яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.