У Мінску арэнда жылля за год патаннела на 75-120 долараў

У Мінску арэнда жылля за год патаннела на 75-120 долараў

У Мінску арэнда жылля за год істотна патаннела. Для аднапакаёвых кватэр яна зменшылася ў сярэднім на 75 долараў, для двух- і трохпакаёвых кватэр — на 120 долараў. Сярэдні студзеньскі кошт арэнды сфармаваўся на ўзроўні 205 долараў у месяц для аднапакаёвых, 270 — для двухпакаёвых, 335 долараў — для трохпакаёвых кватэр. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній "Твая сталіца" Андрэй Чарнышоў.

Паводле яго слоў, арандатары вымушаныя ісці на дыялог з уласнікамі па зніжэнні кошту арэнды з-за росту курсаў валют і павелічэння кошту жыллёва-камунальных паслуг. Эксперт адзначае, што "каб застрахаваць сябе ад пастаяннага росту кошту арэнды з-за росту курсу долара, усё часцей арандатары настойваюць на ўказанні ў дамове арэнды кошту ў беларускіх рублях".

Чарнышоў таксама адзначыў, што пасля рэзкага павышэння камунальных плацяжоў усё больш арандатараў сталі выступаць ініцыятарамі ўключэння кошту паслуг ЖКГ у кошт арэнды. Асабліва гэта актуальна для кватэраў, дзе ніхто не зарэгістраваны. У іх кошт камунальных паслуг асабліва высокі і можа дасягаць 1 млн рублёў за аднапакаёвую кватэру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі