У Мінску аштрафавалі за плакат "Смерць крамлёўскім акупантам" (відэа)
Справу Вольгі Жураўлёвай 2 чэрвеня разглядаў суд Цэнтральнага раёна.
Нагадаем, увечары 29 траўня яна выйшла на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з плакатам "Смерць крамлёўскім акупантам". Разам з маленькім сынам жанчына была затрыманая міліцыяй, але пазней адпушчаная.
Вось што распавяла Вольга Жураўлёва пасля абвяшчэння прысуду ў інтэрв'ю "Нашай ніве":
"Мне не падабаецца палітыка Крамля, Масквы, тое, што яны правакуюць бойню ва Украіне. Тым больш, у гэты дзень яшчэ была падпісаная дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе... Я хачу, каб мая краіна сябравала з усімі краінамі, і з Расіяй, але каб яна была незалежная... Гэтым я вырашыла паказаць, што хтосьці нешта мусіць рабіць у нашай краіне".
Суд пакараў удзельніцу пікета штрафам у памеры 750 тысяч рублёў.