У Мінску асуджаны былы высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства фінансаў

У Мінску асуджаны былы высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства фінансаў

У Мінску асуджаны былы высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства фінансаў. Ён працаваў начальнікам упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і фінансаў будаўнічай сферы Мінфіна. У 2011 годзе за садзейнічанне ў збыце акрылавых ваннаў, якія выпускае адно з прадпрыемстваў (у тым ліку пастаўцы іх на аб'екты, што будуюцца з падтрымкай дзяржавы), а таксама пагашэнні завінавачанасці за пастаўленую прадукцыю чыноўнік атрымаў ад дырэктара ў якасці хабару аўтамабіль Toyota Hilux. Тады ён каштаваў больш за 250 мільёнаў рублёў. У наступныя два гады супрацоўнік Мінфіна запраўляў свой легкавік за кошт гэтага прадпрыемства (усяго больш за 550 літраў дызпаліва). Ад дырэктара іншага прадпрыемства ён атрымаў у якасці хабару 2 400 кілаграмаў даламітавай мукі.

Суд Партызанскага раёна Мінска асудзіў былога чыноўніка на 6 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі