У Мінску будуць судзіць былога дырэктара адной са спартыўных школ

Завершана расследаванне крымінальнай справы аб карупцыйных злачынствах, здзейсненых былым дырэктарам мінскай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Падчас правядзення работ па мадэрнізацыі аб'ектаў школы, ён падпісваў акты аб іх выкананні падраднай камерцыйнай арганізацыяй у поўным аб'ёме і ў тэрмін, што не адпавядала сапраўднасці. У выніку, падрадчыку было неправамерна пералічана каля чвэрці мільярда рублёў бюджэтных сродкаў. Стымулам да прыняцця абвінавачаным падобных рашэнняў стала сістэматычнае атрыманне ім хабараў ад прадстаўніка будаўнічай арганізацыі ў рублях і валюце, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Крымінальную справу неўзабаве перададуць пракурору для накіравання ў суд. Былому дырэктару спецыялізаванай школы інкрымінуецца злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення дзяржаве шкоды ў асабліва буйным памеры, а таксама атрыманне хабараў у буйным памеры.

Кампенсацыя нанесеных страт магчымая толькі з боку абвінавачанага, паколькі будаўнічая арганізацыя знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі з прычыны банкруцтва. Следчымі накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага агульным коштам 345 млн рублёў, у тым ліку на загарадны дом з зямельным участкам і аўтамабіль-пазадарожнік. З моманту выстаўлення абвінавачвання мужчына ўтрымліваецца пад вартай.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі