У Мінску будуць судзіць Станіслава Шушкевіча

У Мінску будуць судзіць Станіслава Шушкевіча

У Мінску будуць судзіць Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка незалежнай Беларусі, старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Прычына — удзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса, які 15 траўня прайшоў у парку Янкі Купалы.

Разгляд адміністрацыйнай справы Шушкевіча пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска а 9-й раніцы 24 траўня. Палітыка абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. Падобныя суды чакаюць і некаторых іншых удзельнікаў кангрэса, інфармуе БелаПАН.

Як вядома, арганізатары мерапрыемства не змаглі атрымаць дазвол на правядзенне яго ў памяшканні, таму вымушаныя былі сабрацца ў парку. Яго мэтай была названая кансалідацыя апазіцыйных сілаў. Сярод удзельнікаў былі такія апазіцыйныя дзеячы, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык.

Фотарэпартаж: Беларускі нацыянальны кангрэс у асобах

"Гэта быў не Кангрэс, а сустрэча ў парку". Чаму ніхто не прыйшоў да Статкевіча

У Мінску будуць судзіць Станіслава Шушкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі